Дадзены курс прызначаны для ўсебаковай падрыхтоўкі вучняў да здачы цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове. Курс складаецца з пытанняў, адказаў і каментароў да заданняў, якія дазваляюць самастойна ўдасканальваць і правяраць свае веды. Матэрыялы па беларускай мове пастаянна абнаўляюцца і дапаўняюцца з улікам зменаў узроўню складанасці заданняў цэнтралізаванага тэставання. Курс утрымлівае розныя тыпы пытанняў і падказкі настаўнікаў, якія дазваляюць выпрацаваць алгарытм разважанняў у праблемных сітуацыях.
Падобная сістэма падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання была апрабавана вучнямі Ліцэя БДУ ў 2008/2009 навучальным годзе і даказала сваю эфектыўнасць: ліцэісты, якія дадаткова выкарыстоўвалі матэрыялы курса, атрымалі на цэнтралізаваным тэставанні сярэдні вынік 88,6 бала, што на 6,1 бала лепш за вынік тых, хто не карыстаўся дадзенымі тэстамі (82,5 бала).
Курс пачынае працу з 1 студзеня 2010 года.
- Редактор ресурса: Паліна Давыдава
- Редактор ресурса: Наталля Краўцэвіч